В  Я  З  Ь  М  О


эксперыментальны шрыфт





Эксперыментальны шрыфт “Вязьмо” даследуе эстэтычную і містычную складовыя беларускіх літар, спрабуе намацаць мяжу, на якой знак пачынае разрастацца ў абстрактны ўзор, але яшчэ захоўвае сваю першасную архітэктуру і сэнс.

Вязьмы прысвечаныя трывожнай сувязі з магутнымі полюсамі радавода — бабулямі.

“В Я З Ь М О” не толькі пра любоў і памяць.
 Яно таксама пра сузалежнасць,разгубленасць, супярэчлівы досвед, а найперш — пра гаючую сілу ўчаснага вандалізма.


Кожная літара вырабленая з пажыўшых век карункавых сурвэтак і змешчаная ў абдымкі гэткай жа немаладой рамкі.

Бабуліны сурвэткі — гэта вір памяці і згустак касмаганічнай энергіі. Але беларуская азбука абрывае ніткі і распорвае ўзоры, каб вызваліцца з карункавых туманоў мінулага. Вызваленая форма ахінае гэтыя туманы сабой і робіць іх сваім сэрцам.

Памяць немагчыма зберагчы, не параніўшы яе.


. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .






 К  A  В  Я  Р  Н  Я  “ З  Н  О ” 
з Паўлам Касцюкевічам 


гісторыя стварэння “Вязьма”